Напішыце яму ліст:
230023 Гродна, вул. Кірава, 1, СІЗА, турма №1
Мажэйку Паўлу Іванавічу
СВАБОДУ ПАЎЛУ
30 жніўня 2022 г. у Гродне быў арыштаваны вядомы грамадскі дзеяч і журналіст Павел Мажэйка. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. За што - невядома. Распавядаем, хто такі Павел, чаму ён - чалавек-легенда, і як яго можна зараз падтрымаць.

On August 30, 2022, a well-known public figure and journalist Pavel Mazheyka was arrested in Grodno. Now he is behind bars in the pre-trial detention center of the Grodno prison. The reason is unknown. We will tell you who Pavel is, why he is a legend and how you can support him now.
Хто такі Павел
Who is Pavel
Павел Мажэйка – менеджар культуры, стваральнік культавай гарадзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» і моцнага грамадскага асяродку, вядомы журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна. Ён шмат гадоў працуе над тым, каб захоўваць здабыткі і ствараць новае, робячы Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца і натхняцца. Ён падтрымліваў шматлікія грамадскія ініцыятывы, з перакананнем, што ствараючы сваё, беларускае, мы самі можам пабудаваць краіну, пра якую марым. Павел нарадзіўся ў Гродне, яму 44 гады, тата дваіх дзяцей.

Pavel Mazheyka is a cultural manager, creator of the cultural space "Center of Urban Life" in Grodno, a well-known journalist, coordinator of the publishing initiative "Grodno Library", which specialized in publishing books by authors from Grodno and about Grodno. He has been working for many years to preserve treasures and create new ones, making Grodno a city to be proud of and inspired by. He supported many public initiatives, with the conviction that by creating our own, Belarusian, we ourselves can build the country we dream of. Pavel was born in Grodno, he is 44 years old, the father of two children.

Павел - вядомы гарадзенскі журналіст і прызнаны ў медыйнай сферы прафесіянал. Паводле адукацыі ён — выкладчык гісторыі і культаралагічных дысцыплін, скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (2000). Быў журналістам адной з першых незалежных газет «Пагоня», рэдактарам газеты «Дзень», супрацоўнічаў з інфармацыйным агенствам БелаПАН, тэлевізійнай кампаніяй TVP (Польшча), друкаваўся ў польскіх і амерыканскіх выданнях. Ганаровы сябра пісьменніцкіх суполак беларускага і брытанскага ПЭН-цэнтраў. Быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча, кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі на выбарах-2006.

На працягу 14 гадоў Павел быў аўтарам і вядоўцам шэрагу публіцыстычых і гістарычных праграм на незалежным тэлебачанні: напрыклад, "Два на два", "Intermarium", спецпраектаў палітычных дэбатаў і іншых.

Pavel is a well-known journalist and a recognized media professional. By education, he is a teacher of history and cultural studies, he graduated from the Grodno State University named Yanka Kupala (2000). He was a journalist for one of the first independent newspapers Pahonia, editor of the newspaper The Day, collaborated with the BelaPAN news agency, TVP (Poland), published in Polish and American publications. Honorary member of the writing community of the Belarusian and British PEN centers.

For 14 years he was the author and presenter of a number of journalistic publicistic and historical programs on independent television: for example, "Two for Two", "Intermarium", special projects of political debates and others.
Павел - адзін з першых палітвязняў Беларусі: у 2002 годзе яго асудзілі на 2 гады «хіміі» за «паклёп» на прэзідэнта ў матэрыяле адной з першых незалежных газет «Пагоня». Літаратуразнаўчая экспертыза тройчы засведчыла, што ў публікацыях «Пагоні» адсутнічаў паклёп, але гэтага аказалася недастаткова. Павел адбываў пакаранне ў Жлобіне ў папраўчай установе адкрытага тыпу – працаваў на пілараме. Па амністыі тэрмін скарацілі на год, газету «Пагоня» закрылі.

Pavel is one of the first political prisoners in Belarus: in 2002 he was sentenced to 2 years of “chemistry” for “slandering” the president in an article in one of the first independent newspapers “Pahonia”. Literary examination testified three times that there was no slander in the publications of Pagonya, but this was not enough. Pavel was serving his sentence in Zhlobin in an open colony - he worked at a sawmill. Under the amnesty, the term was reduced by a year, the Pagonia newspaper was closed.
Напішыце ліст
230023, г. Гродна, турма № 1, СІЗА, вул. Кірава, 1.
Мажэйку Паўлу Іванавічу
У 2016 годзе Павел ствараў у Гродне "Цэнтр гарадскога жыцця", які граў важную ролю ў культурніцкім і грамадскім жыцці гораду. Гэтая прастора гуртавала творчых, актыўных, ініцыятыўных людзей, тут папулярызавалася беларускасць і захоўвалася душа Гродна. У Цэнтры адбыліся сотні культурніцкіх імпрэзаў, навуковых канферэнцый, дзясяткі выставаў, прэзентацый кніг, канцэртаў і адукацыйных мерапрыемстваў. Сярод іх, напрыклад, канцэрт Лявона Вольскага, кніжны фэстываль «Прадмова», гістарычныя канфэрэнцыі «Grodnae et orbi», фестывалі дакуметальнага кіно, курсы "Мова Нанова" і іншыя. Штогод на калядныя святы Павел ладзіў «Беларускія ялінкі» для дзетак. У 2019 годзе Цэнтр стаў адзіным месцам у Беларусі, дзе адбылася выстава фатаграфій самага прэстыжнага сусветнага конкурсу фатографаў World Press Photo.

У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця прадаставіў сваю пляцоўку для збору і працы валанцёраў, якія дапамагалі гарадзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавірусу. Сюды звозіліся ахоўныя касцюмы і іншыя рэчы, неабходныя медыкам, тут збіраліся валанцёры, якія сабралі ўласнаруч тысячы ахоўных экранаў.

Калі пасля выбараў у 2020 з Гродзенскага драмтэатру сталі масава звальняць актораў за іншадумства і страйк, «Цэнтр» стаў пляцоўкай для іх творчых сустрэч і спектакляў. Найбольш гледачоў - блізу 400 — прыйшлі на пастаноўку паводле «451 па Фарэнгейце», якую не змаглі паказаць у тэатры, бо напярэдадні звольнілі выканаўцу галоўнай ролі, а тэатр закрылі «на каранцін».

12 траўня 2021 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця», нягледзячы на тое, што пад зваротам у абарону прасторы падпісаліся больш за 1200 чалавек.

In 2016, Pavel created the City Life Center in Grodno, which played an important role in the cultural and social life of the city. This space brought together creative, active, enterprising people, Belarusianness was popularized here and the soul of Grodno was preserved. The Center hosted hundreds of cultural events, scientific conferences, dozens of exhibitions, book presentations, concerts and educational events. Among them, for example, the concert of Levon Volsky, the book festival "Foreword", the historical conferences "Grodnae et orbi", documentary film festivals and others. Every year on Christmas holidays, Pavel arranged “Belarusian Christmas trees” for children. In 2019, the Center became the only place in Belarus where an exhibition of photographs of the most prestigious international photo contest World Press Photo was held. In 2020, the City Life Center provided its platform for the collection and work of ByCovid volunteers who helped Grodno doctors in the fight against the coronavirus pandemic. Protective suits and other things needed by doctors were transported here, volunteers gathered here and assembled thousands of protective screens themselves. When, after the 2020 elections, mass dismissals of actors for dissent and strike began at the Grodno Drama Theater, the Center became a platform for their creative meetings and performances. The largest number of spectators - about 400 people - came to see the performance of "451 degrees Fahrenheit", which could not be shown in the theater, since the leading actor was fired the day before, and the theater was closed "for quarantine".

On May 12, 2021, the Economic Court of the Grodno Region decided to liquidate the Center for Urban Life, despite the fact that more than 1,200 people signed an appeal in defense of the Center.
Павел з’яўляецца адным з арганізатараў штогадовых гістарычных канфэрэнцый у Гродне (з 2008 года), арганізоўваў штогадовыя “Гарадзенскія дыктоўкі” (2008-2020). Таксама Павел з’яўляецца адным з заснавальнікаў і каардынатарам незалежнай кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка”, якая з’явілася ў 2006 годзе. Гэта быў адказ «бульдозернай рэканструкцыі», што прыйшла ў Гродна ў 2005 годзе і адзначалася знішчэннем гісторыка-культурнай спадчыны каралеўскага гораду. Павел з аднадумцамі задумалі абараніць свой горад пры дапамозе інтэлектуальнага набытку.

Дзякуючы дзейнасці Паўла пабачылі свет больш за 30 выданняў: гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, эпісталярная спадчына, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродна і іншыя. У спісе — невядомыя раней творы Васіля Быкава і эсэ Віктара Шалкевіча, «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» і «Гродназнаўства».

Шмат добрых карысных справаў Павел рабіў непублічна. Ён дапамагаў шматлікім людзям, напрыклад, ветэранам Адраджэння, якія аказваліся ў цяжкіх умовах.

Pavel is one of the organizers of annual historical conferences in Grodno (since 2008), organized the annual "Grodno dictations" (2008-2020). Pavel is also one of the founders and coordinators of the independent book series "Grodno Library", which appeared in 2006. It was a response to the "bulldozer reconstruction" that came to Grodno in 2005 and was marked by the destruction of the historical and cultural heritage of the royal city. Pavel and his like-minded people planned to protect their city with the help of intellectual property. Thanks to Pavel's activity, more than 30 publications were published: historical monographs, biographies and memoirs, epistolary heritage, historical and modern prose, reference books on Grodno and others. The list includes previously unknown works by Vasily Bykov and essays by Viktor Shalkevich, "Biography of City Streets" and "Urban History".
Pavel did a lot of good and useful things in private.
У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часу Другой сусветнай вайны Яўгена Жыхара. 26 сакавіка Паўла выклікалі на допыт у гродзенскую пракуратуру, дзе ён быў затрыманы. У дачыненні да Паўла, разам з Алесем Пушкіным, распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пасля 72 гадзін затрымання Паўла тады вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання».

Павел мог з'ехаць з Беларусі ўжо тады, аднак ён застаўся ў краіне. У пачатку 2022 года крымінальную справу супраць яго спынілі.

Аднак 30 жніўня 2022 года Паўла зноўку затрымалі і арыштавалі. Прычыны невядомыя. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА гарадзенскай турмы.

In March 2021, Pavel Mazheyka was detained along with the artist Ales Pushkin, who exhibited a portrait of Yevgeny Zhikhar, a figure in the anti-Soviet movement during World War II, at the Center for City Life. On March 26, Pavel was summoned to the Grodno prosecutor's office for interrogation, where he was detained. A criminal case was initiated against Pavel and Ales Pushkin "for deliberate actions aimed at the rehabilitation and justification of Nazism." After 72 hours of detention, Pavel was released with the wording "there are no grounds for detention." Pavel could have already left Belarus then, but remained in the country. In early 2022, the criminal case against him was dropped. However, on August 30, 2022, Pavel was again detained and arrested. The reasons are unknown. Now he is in the pre-trial detention center of the Grodno prison.


Як можна падтрымаць Паўла?


Пішыце лісты, дасылайце паштоўкі, лепш за ўсё замоўныя. Пісаць лісты можна таксама з дапамогай сэрвісу Письмо.бел не выходзячы з дому.

Таксама вы можаце дубляваць свае лісты (іх сканы ці здымкі) на пошту freepavelmazhejka@gmail.com, і яны абавязкова дойдуць да дарасата, калі гэта стане магчымым.

Можна таксама дасылаць Паўлу невялікія бандэролькі і пасылкі па пошце - каб паказаць, што пра яго памятаюць.

How can you support Pavel? Write letters, send postcards, preferably registered. You can also write letters using the Письмо.бел service.

Адрас для лістоў:
турма № 1, СІЗА, вул. Кірава, 1, 230023, г. Гродна.
Мажэйку Паўлу Іванавічу

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website